У прыходзе святых Мяфодзія і Кірыла ў Ваўкавыску маліліся за вучняў і настаўнікаў
Сёлета 1 верасня прыйшлося на дзень, калі ўсе праваслаўныя хрысціяне спяшаліся ў храм на нядзельную службу. У храме прыхода святых Мяфодзія і Кірыла, нстаўнікаў Славенскіх, горада Ваўкавыска было асабліва мнагалюдна. Разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ішлі ў храм і дзеці: выхаванцы нядзельнай школы і вучні агульнаадукацыйных школ, якія хацелі атрымаць благаславенне на новы навучальны год.
Настаяцель іерэй Аляксандр Юзва адслужыў малебен за ўсіх вучняў і настаўнікаў і па традыцыі ўручыў ад Гродзенскай епархіі і Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода школьныя прылады 55 вучням.
Источник: https://orthos.org/novosti/2024-09-03-volkovysk-2/