26 мая 2024 года ў нядзельнай школе прыхода храма Святых раўнаапостальных Мефоддзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх адбыліся выніковыя заняткі ў гэтым навучальным годзе

26 мая 2024 года ў нядзельнай школе прыхода храма Святых раўнаапостальных Мефоддзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх адбыліся выніковыя заняткі ў гэтым навучальным годзе. А прайшлі яны незвычайна, у форме конкурсу малюнкаў на асфальце “Божы свет вычыма дзяцей”.

Выхаванцы імкнуліся адлюстраваць Божы свет такім, якім бачаць іх дзіцячыя вочкі: сонечным, рознакаляровым, які ўвабраў ў сябе ўсе колеры вясёлкі. Таму і калаж з малюнкаў на асфальце атрымаўся яркім. Шчыра хочацца верыць, што такім Божы свет уяўляецца ўсім дзецям.

Арганізатары конкурсу Аксана Аксянцюк, Іна Трафімчык і Ірына Плюта.

Loading