
Першага кастрычніка 2023 года ў святочны нядзельны дзень ў прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх г. Ваўкавыска асобыя малітвы былі
ўзненсены за настаўнікаў нядзельнай школы і ўсіх прысутных настаўнікаў, якія адзначалі прафесійнае свята Дзень настаўніка.
Па добрай традыцыі пасля малебна настаяцель храма іерэй Аляксандр павіншаваў ўсіх настаўнікаў нядзельнай школы за працу, урычыў шыкоўны букет руж, а матушка Алена з дачушкай Ганначкай частавалі настаўнікаў смачнымі салодкімі пірагамі і духмяным чаем.
Ад імя ўсіх настаўнікаў: “Вялікі дзякуй за ўвагу да нашы сціплых асоб і пашану”.
Настаўніца нядзельнай школы Ірына Плюта.

![]()
