Пасха 2023
Па блаславенні настаяцеля храма прыхода святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў славенскіх іерэя Аляксандра Юзвы ўжо па добрай традыці адбыўся Пасхальны ранішнік, які сабраў усіх вучняў нядзельнай школы, іх бацькоў, родных і блізкіх, каб яшчэ раз праславіць Хрыстова Уваскрашэнне.
Маленькія артысты спрабавалі ў сваіх пастаноўках аднавіць тыя падзеі, што адбыліся ля пячоры, дзе быў пахаваны Іісус Хрыстос, расказвалі пра цуды, якія адбыліся з якам, спявалі велікодныя песні, віншавалі ўсіх прысутных з Пасхай.
Напрыканцы святочнага мерапрыемства ацец Аляксандр разам з матушкай Аленай яшчэ раз павіншавалі ўсіх прысутных з Вялікаднем і частавалі вучняў і настаўнікаў нядзельнай школы велікоднымі яйкамі і кулічамі.