Завяршэнне чарговага навучальнага года

Завяршэнне чарговага навучальнага года.

Сёлета, 29 мая 2022 года, ў прыходзе  храма святых раўнаапостальных  Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх  г. Ваўкавыска адбыўся святочны

малебен, прысвечаны завяршэнню чарговага навучальнага года для вучняў нядзельнай школы.

Усяго ў школе займаецца каля  40 вучняў. Кожны  з іх у гэты дзень прыняў таінствы “Споведзі” і “Святога Прычашчэння”. Пасля малебна настаяцель  храма іерэй Аляксандр і матушка Алена частавалі вучняў і настаўнікаў нядзельнай школы салодкімі прысмакамі, тортам і гарачым чаем.

Настаўніца нядзельнай школы Ірына Плюта

Loading