19 Сен

З пачаткам навучальнага года

З пачаткам навучальнага года ў агульнаадукацыйных школах пачынаюцца заняткі і ў прыхадскіх школах.
19 верасня 2021 года нядзельная школа

прыхода храма Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Cлавенскі шчыра расчыніла дзверы ў новы навучальны год для сваіх выхаванцаў, сярод якіх ёсць і дзеці дашкольнага ўзросту, і дзеці-інваліды, і сярэдняга школьнага ўзросту і старшакласнікі.
Пасля нядзельнага Багаслужэння іярэй Аляксандр Юзва правёў малебен за ўсіх навучэнцаў, пажадаў ім моцнага здароўя, моцы духу і поспехаў ва ўсіх добрых справах.
Затым усіх вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў чакаў салодкі стол, за якім усе разам абмеркавалі план заняткаў на новы навучальны год. Па традыцы быў зроблены агульны фотаздымак на доўгую добрую памяць.
На вялікі жаль, з-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць навучэнцаў нядзельнай школы значна паменшылася. Спадзяемся, што з Божай міласцю эпідэміялагічная сітуацыя палепшыцца і маленькіх прыхажан стане значна больш.
Настаўніца нядзельнай школы Ірына Плюта

Loading