04 Май

Пасхальное поздравление архиепископа Гродненского и Волковысского Артемия

Воскресение Христово видевше, поклонимся Святому Господу Иисусу, Единому Безгрешному. Кресту Твоему поклоняемся, Христе, и святое Воскресение Твое поем и славим.

ПАСХАЛЬНОЕ ПОЗДРАВЛЕНИЕ ВЫСОКОПРЕОСВЯЩЕННЕЙШЕГО АРТЕМИЯ,
АРХИЕПИСКОПА ГРОДНЕНСКОГО И ВОЛКОВЫССКОГО

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

Дорогие братья и сестры, сердечно поздравляю всех вас с праздником Светлого Христова Воскресения – Пасхой Господней!

Проповедь христианства «всем народам» (Мф. 28:19) изначально была проповедью о Воскресении Христа (Лк. 24:46-47). Апостолы говорили о том событии, очевидцами которого они были, о тех своих чувствах, которые они пережили, находясь рядом с Воскресшим Спасителем. Мы знаем и верим, что Воскресение Христово для нас – не просто повод для ежегодного празднования, а источник силы и преображения нашей жизни.

Убежденность в том, что Господь наш Иисус Христос, Сын Божий, восстал из мертвых, объединяет нас, несмотря на разницу в возрасте, социальном положении, уровне образования, общественных взглядах, культурных вкусах, во единое целое – в Церковь Христову. И именно в Церкви и вместе с Церковью, пройдя трудным, тернистым, но душеполезным путем Великого поста, можно в полной мере пережить и радость пасхального торжества и ликования, радость спасительной веры в Бога Живого, «Который избавил нас от смерти» (2 Кор. 1:10). И только в Церкви нам откроется смысл наших болезней и скорбей, наших страданий и нашего креста, ибо через страдания и Крест прошел и наш Искупитель – «Агнец Божий, взявший на Себя грех мира» (Ин. 1: 29), чтобы спасти нас Своим Воскресением. В этом и состоит освящающая, преображающая сила пасхального празднования.

Будучи верою причастны к победе Жизни над смертью, «снисходя друг ко другу любовью, стараясь сохранить единство духа в союзе мира» (Еф.4:2-3), преодолеем с ее помощью разделения этого мира, поврежденного грехопадением и искаженного грехом. Христос Своей смертью и Воскресением победил дьявола, который есть «лжец и отец лжи» (Ин.8:44). Даже один человек, непричастный злу, лжи и неправде, может изменить весь мир. А тем более, если с нами Бог, Воскрешающий из мертвых!

Вновь и вновь поздравляю вас с праздником Светлого Христова Воскресения! Пусть эта пасхальная радость, которую мы сегодня переживаем, будет с вами всегда и укрепляет в дни непростых жизненных испытаний!

ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ ХРИСТОС!

+АРТЕМИЙ,
архиепископ Гродненский и Волковысский
Пасха Христова, 2021 г.
город Гродно

ПАСХАЛЬНАЕ ВІНШАВАННЕ ВЫСОКАПРААСВЯШЧЭННЕЙШАГА АРЦЕМІЯ,
АРХІЕПІСКАПА ГРОДЗЕНСКАГА І ВАЎКАВЫСКАГА

Уваскрасенне Хрыстова бачыўшы, паклонімся Святому Госпаду Іісусу, Адзінаму бязгрэшнаму. Крыжу Твайму пакланяемся, Хрысце, І святое Уваскрасенне Тваё апяваем і славім.

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Дарагія браты і сёстры, сардэчна віншую ўсіх вас са святам Светлага Хрыстова Ўваскрасення – Пасхай Гасподняй!

Пропаведзь хрысціянства “ўсім народам” (Мф. 28:19) першапачаткова была пропаведдзю аб Уваскрасенні Хрыста (Лк. 24:46-47). Апосталы казалі пра тую падзею, відавочцамі якой яны былі, пра тыя свае пачуцці, якія яны перажылі, знаходзячыся побач з Уваскрэслым Збавіцелем. Мы ведаем і верым, што Ўваскрасенне Хрыстова для нас – не проста нагода для штогадовага святкавання, а крыніца моцы и перамянення нашага жыцця.

Упэўненасць у тым, што Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Сын Божы, паўстаў з мёртвых, аб’ядноўвае нас, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, сацыяльным стане, узроўні адукацыі, грамадскіх поглядах, культурных густах, у адзінае цэлае – у Царкву Хрыстову. І менавіта ў Царкве і разам з Царквой, прайшоўшы цяжкім, цярністым, але карысным для душы шляхам Вялікага посту, можна ў поўнай меры перажыць і радасць пасхальнай урачыстасці і лікавання, радасць збавіцельнай веры ў Бога Жывога, “Які збавіў нас ад смерці” (2 Кар. 1:10). І толькі ў Царкве нам адкрыецца сэнс нашых хваробаў і нягодаў, нашых пакут і нашага крыжа, бо праз пакуты і Крыж прайшоў і наш Адкупіцель – “Агнец Божы, Які бярэ на Сябе грахі свету” (Ін. 1:29), каб выратаваць нас Сваім Уваскрасеннем. У гэтым і ёсць асвячаючая, перамяняльная сіла пасхальнага святкавання.

Праз веру далучаныя да перамогі Жыцця над смерцю, “падтрымліваючы адзін аднаго з любоўю, стараючыся захоўваць адзінства духу ў саюзе міру” (Эф. 4:2-3), пераадолеем з яе дапамогай падзелы гэтага свету, пашкоджанага грэхападзеннем і скажонага грахом. Хрыстос Сваёй смерцю і Ўваскрасеннем перамог дыявала, які ёсць “ілгун і айцец ілжы” (Ін. 8:44). Нават адзін чалавек, недатычны злу, хлусні і няпраўдзе, можа змяніць свет. А тым больш, калі з намі Бог, Які ўваскрашае з мёртвых!

Зноў і зноў віншую вас са святам Светлага Хрыстова Ўваскрасення. Няхай гэта пасхальная радасць, якую мы сёння адчуваем, будзе з вамі заўсёды і ўмацоўвае ў дні няпростых жыццёвых выпрабаванняў!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!

+АРЦЕМІЙ,
архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі
Пасха Хрыстова, 2021 г.
горад Гродна

Источник: https://orthos.org/biblio/publication/2021/05/01/pashalnoe-pozdravlenie-arhiepiskopa-grodnenskogo-volkovysskogo