25 Май

Выпускны экзамен вучняў прыхода Святых раўнаапостальных     Мефодзія і Кірыла настаўнікаў славенскіх г. Ваўкавыска.

24 мая 2020 года  ў прастольнае свята прыхода Святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў славенскіх г. Ваўкавыска для 18 вучняў, якія завяршылі сваё навучанне ў нядзельнай школе, быў праведзены выпускны экзамен.

На працягу 5 гадоў навучала азам праваслаўя сваіх выхаванцаў іх настаўніца Вольга Віктараўна Сакалова. Таму ў час экзамену членам экзаменацыйнай камісіі ў складзе іерэя Алаксандра Юзвы, настаўнікаў Сакаловай Вольгі Віктараўны, Плюты Ірыны Аркадзьеўны вельмі прыемна было слухаць глыбокія і змястоўныя адказы выпускнікоў і пра царкоўныя святы, і пра ўладкаванне храма, і як трэба паводзіць у храме, і, вядома ж, бліскучае веданне праваслаўных малітваў, якім вучыліся вучні на працягу ўсяго навучання ў нядзельнай школе.

Па завяршэнні экзамену настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва ўручыў чарговым  выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні нядзельнай школы. У сваёй урачыстай прамове іерэй Аляксандр Юзва выказаў спадзяванні, што час навучання ў школе не прайшоў  дарма, што выпускнікі  не пакінуць наведваць храм, а будуць актыўнымі членамі братства моладзі, якое дзейнічае пры храме.

Настаўніца нядзельнай школы Ірына Плюта