29 Апр

Пасхальный утренник прихода Святых Равноапостольных Мефодия и Кирилла в г. Волковыске

  • Хрыстос Уваскрэс! – такімі словамі вітаў настаяцель храма іерэй

Аляксандр Юзва ўсіх удзельнікаў святочнага ранішніка ў гонар Светлай Пасхі, які адбыўся 28 красавіка 2019 года.

  • Сапраўды Уваскрэс! –адказвалі вучні нядзельнай школы і іх бацькі.

Тардыцыйна дзеці чыталі вершы, спявалі песні, ладзілі тэатраліаваныя мініяцюры, у якіх праслаўляўся ўваскрэсшы Іісус Хрыстос. Ранішнік атрымаўся па-сямейнаму цёмлы, добры, светлы. Таму што, на самай справе, на свята сабраліся хрысціяне, сямейнікі: мамы і таты, бабулі і дзядулі, родныя і блізкія людзі выхаванцаў нядзельнай школы.

Па  добрай хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень Светлай Пасхі ўсе выхаванцы атрымалі чырвоныя яйкі і пасхальныя піражкі.

Ирина Плюта, преподаватель воскресной школы прихода Мефодия и Кирилла города Волковыска.